BE RU EN

Крысціян Керн спадзяецца «павярнуць назад» працэс Brexit

  • 14.12.2017, 19:37

Федэральны канцлер Аўстрыі Крысціян Керн выказаў надзею на магчымасць скасавання працэсу Brexit.

Федэральны канцлер Аўстрыі Крысціян Керн выказаў надзею на магчымасць скасавання працэсу Brexit - аддзялення Вялікабрытаніі ад Еўразвязу.

Пра гэта Керн заявіў журналістам па прыбыцці на саміт ЕЗ у Брусэлі, паведамляе РІА Новости.

«Я спадзяюся, што ён (працэс Brexit - рэд.) можа быць павернуты назад, таму што будзе шмат вялікіх пытанняў, выклікаў, якія няпроста развязаць. Будзе шмат напружанасці ва ўнутранай палітычнай сферы ў Вялікабрытаніі. Таму, хто ведае», - адказаў канцлер Аўстрыі на пытанне пра магчымасць развароту або затрымкі Brexit.

На пытанне, наколькі гэта рэалістычна, Керн адказаў з усмешкай: «Добрае пытанне. Я не ведаю».

Апошнія навіны