BE RU EN

Амерыканка двойчы за дзень выйграла ў латарэю

  • 14.12.2017, 19:30

Выйгрыш перавысіў 100 тысяч даляраў.

Жыхарка амерыканскага штата Місуры Вераніка Б’юкенен (Veronica Buchanan) за адзін дзень двойчы выйграла ў латарэю Monopoly Scratchers, піша lenta.ru.

Першы латарэйны білет прынёс ёй тысячу даляраў. Каб атрымаць выйгрыш, яна з'ездзіла ў горад Сэнт-Луіс, дзе размяшчаецца офіс арганізацыі, якая ладзіць латарэю.

На зваротным шляху жанчына зайшла ў краму, дзе купіла шчаслівы квіток, і набыла яшчэ адзін. Сцёршы ахоўны пласт, яна выявіла, што выйграла яшчэ 100 тысяч даляраў.

Апошнія навіны