BE RU EN

Адразу два беларускія трэнеры могуць узначаліць клубы з Казахстана

  • 14.12.2017, 18:44

Клубы з Казахстана разглядаюць кандыдатуры Алега Конанава і Уладзіміра Жураўля.

Уладзімір Журавель, які пакінуў пасаду галоўнага трэнера берасцейскага «Дынама», можа быць прызначаны на аналагічную пасаду ў «Шахцёр» з Караганды, паведамляе «Прессбол».

У сезоне-2017 берасцейскія дынамаўцы пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста выйгралі Кубак краіны і фінішавалі чацвёртымі ў чэмпіянаце, адстаўшы ад БАТЭ і менскага «Дынама» на 17 балаў, ад салігорскага «Шахцёра» - на 14.

У казахстанскай прэм'ер-лізе ў мінулым сезоне «Шахцёр» заняў сёмае месца.

Яшчэ адзін беларускі трэнер Алег Конанаў можа ўзначаліць «Астану». Нагадаем, раней спецыяліст працаваў у «Ахмат».

У мінулым сезоне «Астана» стала чэмпіёнам Казахстана і выйшла ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, аднак кіраўніцтва клуба наважыла расстацца з балгарскім трэнерам Станімірам Стойлавым.

Адзначым, што ў «Астане» выступаюць беларускі абаронца Ігар Шытаў і паўабаронца Іван Маеўскі.

Апошнія навіны