BE RU EN

Больш чым 100 метэораў за ноч: Беларусы назіралі магутны зарапад

  • 14.12.2017, 17:21

У ноч з 13 на 14 снежня здарыўся пік метэорнай плыні Гемінід.

Tut.by сабраў фота беларусаў, якія назіралі за эфектнай астранамічнай з'явай.

Фатографы з каманды Astronominsk назіралі зарапад у наваколлі Менска.

«З 19.22 да 3.42 паводле мясцовага часу было вылаўлена блізу 170 (удакладняецца) Гемінід на адну камеру з полем 70 градусаў. Пік самых яскравых прыпаў прыкладна на поўнач, потым пайшлі больш дробныя. Самых яскравых не налавілася - ад -2 і драбней», - распавёў аўтар фота.

Удзельнікі супольнасці «Астрарамантыка» назіралі за метэорнай плынню непадалёк ад вёскі Малявак у Менскім раёне.

Метэорная плынь была бачная ва ўсіх пунктах Зямлі. У іншых гарадах відовішча атрымалася не менш эфектным.

Нагадаем, метэорная плынь Гемініды звязаная з калязямным астэроідам «3200 Фаэтон», які рухаецца па вельмі выцягнутай арбіце і рэгулярна збліжаецца з Зямлёй. У гэтую ноч піка Гемінід - з 13 на 14 снежня - Фаэтон падабраўся да Зямлі на асабліва блізкую адлегласць.

ФОТА: КАНСТАНЦІН МАРОЗАЎ/ASTRONOMINSK TEAM/BELASTRO.NET
ФОТА: КАНСТАНЦІН МАРОЗАЎ/ASTRONOMINSK TEAM/BELASTRO.NET
Фото: Константин Морозов / Astronominsk team / belastro.net
Фото: astroromantics.by
Фото: astroromantics.by
Санкт-Петербург, Россия. Фото: Экстренный вызов Санкт-Петербург / vk.com
Краснодар, Россия. Фото: Nikolay Werner / instagram.com
Тенерифе, Испания. Фото: Tóth Juraj / AMOS project / imo.net
Сидней, Австралия. Фото: Li Gang / imo.net
Азов, Россия. Фото: Дмитрий Селезнев / DS Astro Team / vk.com

Апошнія навіны