BE RU EN

Конрад Паўлік: Польшча сёлета выдала беларусам блізу 400 тысяч віз

  • 14.12.2017, 17:06

Польскія візы выдаюцца ў 12 цэнтрах ва ўсёй Беларусі.

Чакаецца, што польскія консульствы ў 2017 годзе выдадуць беларусам блізу 400 тысяч віз. Пра гэта расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік, піша tut.by:

- Польскія консульскія ўстановы, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, у 2017 годзе выдадуць беларусам блізу 400 тысяч віз. Ці будзе віз столькі ж, як летась, ці крыху больш - мы зможам зразумець літаральна праз два тыдні, - адзначыў пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

Пасол нагадаў, што польскія і шэнгенскія візы выдаюцца ў 12 цэнтрах: трох консульствах (у Горадні, Берасці і ў консульскім аддзеле пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску), васьмі візавых цэнтрах, а таксама ў консульстве Латвіі ў Віцебску.

- Стараемся ўсё больш выдаваць шматразовых і доўгатэрміновых віз, усё больш адказваць на візавы попыт, які з'яўляецца ва ўсёй Беларусі. Гэта, вядома, нас радуе. Калі ўспомніць папярэднія гады, атрыманне візы, у тым ліку і ў польскіх генконсульстве, ажыццяўлялася складаней.

Апошнія навіны