Названы найлепшы аўтамабіль для набыцця ў 2018 годзе
- 14.12.2017, 16:15
Лідар быў абраны ў рамках еўрапейскага конкурсу Autobest.
Арганізатары аўтарытэтнага еўрапейскага конкурсу Autobest вызначылі найлепшы аўтамабіль для набыцця ў 2018 годзе. Лідарам быў прызнаны кампактны красовер Citroën C3 Aircross, паведамляе korrespondent.net AutoGids.
Другую пазіцыю ў рэйтынгу заняў Opel Grandland X, а замкнуў тройку лідараў Volkswagen T-Roc.
У ТОП-6 аўтамабіляў таксама ўключаны Seat Ibiza, Ford Fiesta, Honda Civic.
«Сёлета склалася рэдкая для конкурсу Autobest сітуацыя, калі на перамогу прэтэндавалі 6 абсалютна новых мадэляў аўтамабіляў. Гэта было сур'ёзнае спаборніцтва - віншаванняў заслужылі усе шэсць аўтамабіляў, што зрабіла перамогу Citroën C3 Aircross яшчэ больш значнай», - адзначыў заснавальнік праекта Дэн Вардзі.