BE RU EN

Пуцін пра сябе: Мартышка ў старасці слабая на вочы стала

  • 14.12.2017, 14:37

Кіраўнік РФ на прэс-канферэнцыі адрэагаваў на плакат «Пуцін бабай».

14 снежня расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін праводзіць вялікую прэс-канферэнцыю. Традыцыйна некаторыя журналісты з дапамогай яскравых плакатаў прыцягваюць да сябе ўвагу расейскага прэзідэнта, каб задаць яму пытанне. Сёння ўвагу кіраўніка Расеі прыцягнуў плакат з надпісам «Пуцін бабай», паведамляе svpressa.ru.

Выслухаўшы пытанне журналіста пра тое, чаму цяпер адсутнічае сур'ёзны кандыдат ад апазіцыі, Пуцін прапанаваў «узмацніць» пытанне і даў слова карэспандэнтцы, у якой на плакаце было напісана «Бай-бай Пуцін».

Аднак журналістка паправіла прэзідэнта, патлумачыўшы, што на плакаце напісана «Пуцін Бабай», што па-татарску азначае «дзядуля Пуцін». Кіраўнік дзяржавы на гэта ўсміхнуўся і самакрытычна заўважыў, што «мартышка ў старасці слабая на вочы стала». Дыялог журналісткі і расейскага лідара выклікаў смех у зале.

Нагадаем, што на прэс-канферэнцыі Уладзімір Пуцін заявіў, што на прэзідэнцкіх выбарах 2018 года будзе самавылучэнцам.

Апошнія навіны