BE RU EN

У Антарктыдзе знайшлі «іншапланетныя» мікраарганізмы

  • 14.12.2017, 10:46

Навукоўцы выявілі формы жыцця, якія не здольныя існаваць на Зямлі.

Аўстралійскія і новазеландскія навукоўцы выявілі два новыя тыпы бактэрый, якія, як раней меркавалася, не здольныя існаваць на Зямлі.

Даследаванне апублікаванае ў Nature, піша Lenta.ru.

Для падтрымання абмену рэчываў арганізмам WPS-2 і AD3 досыць атмасферы, з якой яны атрымліваюць вадарод, вуглякіслы газ і вокіс вугляроду.

«Мы думаем, што атмасферны вадарод, вуглякіслы газ і вокіс вугляроду забяспечваюць надзейныя крыніцы энэргіі і вугляроду такім супольнасцям, так што атмасферныя крыніцы энэргіі могуць служыць альтэрнатыўнай асновай функцыянавання экасістэм, што падтрымліваюцца сонечнымі ці геалагічнымі крыніцамі энэргіі», - адзначылі аўтары даследавання.

WPS-2 і AD3 былі выяўленыя ў прыпаверхневым пласце ў двух палярных пустынях, размешчаных ва Усходняй Антарктыдзе. У названых раёнах навукоўцы знайшлі сляды некалькіх мікраарганізмаў. Спецыялістам удалося аднавіць геномы 23 з іх, у тым ліку WPS-2 і AD3.

Адкрыццё навукоўцаў пацвярджае магчымасць існавання арганізмаў нават у самых экстрэмальных умовах, у тым ліку магчымасць наяўнасці жыцця па-за Зямлёй.

Апошнія навіны