BE RU EN

У небе над Нямеччынай Airbus намаляваў калядную ялінку

  • 14.12.2017, 9:59

Самалёт вылецеў з аэрапорта горада Гамбург і «выпісваў» колы і трыкутнікі ў небе.

Афіцыйны Twitter рэсурсу Flightradar24 заўважыў незвычайную траекторыю перамяшчэння самалёта ў небе над Нямеччынай. Airbus A380 кампаніі Emirates вылецеў з аэрапорта горада Гамбург і рабіў колы і трыкутнікі ў небе, рысуючы сваёй траекторыяй на карце Flightradar24 калядную ялінку, піша onliner.by.

Відавочна на тое, што такая практыка аблётаў паветраных суднаў становіцца рэгулярнай для авіякампаній. У жніўні гэтага года Boeing 787-8 Dreamliner нарысаваў у паветры над ЗША контур буйнога самалёта. Тады Boeing выпрабоўваў новыя рухавікі, якія правялі ў палёце 17 гадзін.

Апошнія навіны