BE RU EN

Тры кароткія фразы, у якіх - увесь дыягназ

  • 14.12.2017, 8:58

Правадыр, сам таго не ведаючы, раскрыў галоўны канцэпт сваёй «эканамічнай мадэлі».

Зрабіў ён гэта падчас з'езда навукоўцаў. Раздаўшы наказы, як жыць і развівацца навуцы, Лукашэнка раптам узгадаў пра электрамабілі. Зрэшты, сказанае правадыром смела можна распаўсюджваць на ўсе сферы, у якіх дзяржава бярэ непасрэдны ўдзел, піша gazetaby.com.

Лукашэнка нагадаў, што навукоўцы абяцалі яму «зрабіць электрамабіль, батарэю, якой няма ў свеце».

- У нас прафіцыт электрычнай энэргіі будзе, нам яе кудысьці трэба падзець, - патлумачыў правадыр навукоўцам. - А тут Гасподзь нам дапамог, свет неадкладна занурыўся ў гэтую электраэнэргію. Мы цяпер прынялі пастанову: пачынаем загадзя масава будаваць заправачныя электрастанцыі.

Калі прыбраць з гэтай цытаты ўсё лішняе, то атрымаецца вельмі ёмістае і дакладнае вызначэнне таго, як наша дзяржава бачыць развіццё краіны.

Вось гэтыя фразы: «нам яе кудысьці трэба падзець», «Гасподзь дапамог», «пачынаем загадзя масава будаваць». Гэта, мабыць, усё, што трэба ведаць пра беларускую эканоміку, яе мэты, задачы і, галоўнае, перспектывы.

Апошнія навіны