BE RU EN

Урад Малдовы ўхваліў змену дзяржаўнай мовы на румынскую

  • 13.12.2017, 21:51

Адпаведныя змены будуць унесены ў Канстытуцыю Малдовы.

Урад Малдовы ўхваліў законапраект аб змене назвы афіцыйнай мовы з малдаўскай на румынскую.

Адпаведныя змены будуць унесены ў Канстытуцыю краіны, паведамляе Publika TV.

Паводле звестак тэлеканала, фраза «малдаўская мова, якая функцыянуе на аснове лацінскай графікі» будзе замененая на словазлучэнне «румынская мова». Ніхто з членаў урада не выказаўся супраць гэтай ініцыятывы.

У канцы кастрычніка прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон палічыў «недапушчальным» змену назвы афіцыйнай мовы. Кіраўнік краіны таксама выказваў упэўненасць, што ініцыятыва не набярэ 67 галасоў для прыняцця ў парламенце.

Таксама папраўкі да Канстытуцыі ўхваліў у канцы кастрычніка Канстытуцыйны суд Малдовы. Пастанова была прынятая на аснове тэксту Дэкларацыі аб незалежнасці Малдовы, дзе румынская мова ўказаная ў якасці дзяржаўнай. Гэты дакумент мае прыярытэт над Канстытуцый краіны, дзе ўказаная малдаўская мова.

Апошнія навіны