BE RU EN

Азаранка атрымала Wild Сard ад арганізатараў Australian Open

  • 13.12.2017, 11:23

Былая першая ракетка свету двойчы станавілася пераможцай Australian Open.

Вікторыя Азаранка атрымала Wild Card ад арганізатараў адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які пройдзе 15-28 студзеня 2018 года ў Мельбурне, паведамляецца на афіцыйным сайце Australian Open, піша tut.by.

Дырэктар турніру Крэйг Тылі пацвердзіў, што арганізатары падтрымаюць былую чэмпіёнку, каб яна змагла выступіць на турніры, дзе дамагалася свайго найбольшага поспеху ў кар'еры.

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка двойчы станавілася пераможцай Australian Open (2012, 2013 года). Яна называе адкрыты чэмпіянат Аўстраліі адным з улюбёных сваіх турніраў.

- Цяперашняя сітуацыя Вікі, відавочна, вельмі складаная, і мы звярнуліся з прапановай надаць усялякую падтрымку. Таму мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы з ёй у Мельбурне ў студзені, - сказаў дырэктар турніру.

- Я так радая вярнуцца ў Мэльбурн на Australian Open, гэта мой улюбёны турнір. Я перамагала там двойчы, і заўсёды адчуваю сябе тут камфортна на судзе, і горад Мельбурн выдатны. Гэта быў цяжкі год, і магчымасць вярнуцца на АО стане сапраўды пазітыўным пачаткам 2018 года. Я хацела б падзякаваць Крэйгу Тылі і ягонай камандзе за разуменне і падтрымку, не магу дачакацца, каб зноў убачыць усіх маіх аўстралійскіх прыхільнікаў, - сказала Вікторыя Азаранка.

Сягоння ў рэйтынгу WTA Вікторыя размяшчаецца на 210-м радку.

Раней Азаранка паведаміла, што ўпершыню пасля зацяжной паўзы плануе з'явіцца на корце на турніры ў новазеландскім Оклэндзе, які адбудзецца з 1 да 6 студзеня 2018 года.

Зараз 28-гадовая Вікторыя Азаранка змагаецца з былым бойфрэндам Білі Макігам за права апекі над агульным дзіцем Лео Аляксандрам. Пара распалася ў ліпені, а ў кастрычніку яны ўступілі ў судовую цяжбу, якая праходзіць у Лос-Анджэлесе. Праз разгляды пасля Уімблдонскага турніру спартоўка ні разу не згуляла, прапусціўшы у тым ліку фінал Кубка Федэрацыі Беларусь - ЗША, які ў лістападзе прайшоў у Менску.

Апошнія навіны