BE RU EN

Варшаўскі музей загаварыў па-беларуску

  • 12.12.2017, 20:08

Музей уваходзіць у тройку самых цікавых месцаў польскай сталіцы.

Польская, ангельская, габрэйская, ідыш, французская, нямецкая, расейская, гішпанская, італійская, вугорская, а ад сённяшняга дня і беларуская мова.

Сярод аўдыягідаў Музея гісторыі польскіх габрэяў, які ўзнік у Варшаве ў 2005-м годзе, з'явілася і наша родная мова, паведамляе «Белсат».

У музеі, які летась атрымаў узнагароду «Еўрапейскага музея года» і ўвайшоў у тройку самых цікавых месцаў польскай сталіцы на думку замежных турыстаў, цяпер можна пачуць беларускую мову.

Апошнія навіны