BE RU EN

Стала вядома, як будзе працаваць метро ў навагоднюю ноч

  • 12.12.2017, 18:41

Таксама з'явілася інфармацыя аб рабоце наземнага транспарту ў сталіцы.

З 31 снежня на 1 студзеня Менскі метрапалітэн будзе вазіць пасажыраў да 4 раніцы, распавёў CityDog.by афіцыйны прадстаўнік Менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Але перапынак у працы метро 1 студзеня ўсе ж такі будзе: з 04:00 да 05:30. Далей метро будзе працаваць паводле графіку святочнага дня.

Наземны транспарт 25 снежня і 1 студзеня будзе хадзіць паводле графіку нядзелі, паведамілі ў «Менсктрансе». У гэтыя два дні не будуць хадзіць аўтобусы №76э, 83э, 89э, 114с, 125, 151э.

Апошнія навіны