BE RU EN

Польшча павялічыць тэрміны дазволаў на сезонную працу для беларусаў

  • 12.12.2017, 18:17

Польшча змяняе парадак прыёму на працу грамадзян Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расеі і Украіны.

З 2018 года з'явіцца новы тып сезоннага дазволу на працу. Ён будзе выдавацца ўпраўленнямі працы павета. Тэрмін знаходжання для рабочых, якія будуць занятыя ў сельскай гаспадарцы, садоўніцтве і турызме павялічыцца да 270 дзён. У астатніх галінах ён складзе 180 дзён у годзе, паведамляе «Беларусы і рынак».

Збор за рэгістрацыю знізіцца са 100 да 30 злотых.

Гэты тып дазволу на працу з'яўляецца паведамляльным. Працадаўцу дастаткова будзе зарэгістраваць у павятовым упраўленні працы заявы працадаўцы аб намеры даручыць выкананне работы замежніку.

Пасля рэгістрацыі арыгінал заявы перадаецца замежніку для атрымання рабочай візы на ўезд у Польшчу альбо дазволу на знаходжанне ў краіне, калі іншаземец ужо знаходзіцца ў краіне.

Апошнія навіны