BE RU EN

У Менску з'явіцца дошка памяці Рыгора Барадуліна

  • 12.12.2017, 17:46

Грошы на яе сабралі простыя беларусы.

Да Калядаў у Менску з'явіцца дошка памяці народнага паэта Рыгора Барадуліна, піша kp.by.

Навіной пра тое, што на доме, дзе жыў паэт, з'явіцца дошка, падзяліўся журналіст Глеб Лабадзенка: «Дарагія сябры, хто ахвяроўваў на дошку на менскі дом Барадуліна! З радасцю паведамляю, што дошка атрымала ўсе неабходныя ўзгадненні і ўжо адліваецца. Скульптар, як і на намагільным валуне, шаноўны Ігар Засімовіч. Валянціна Міхайлаўна Барадуліна высока ацаніла дошку і партрэт. Да Калядаў плануем урачыста адкрыць! Усім, хто ахвяроўваў, буду паведамляць дзень і час праз мэйл. Дзякуй усім яшчэ раз!» - напісаў у Фэйсбуку Лабадзенка.

Дагэтуль на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін, ніякага памятнага знака не было. Летась журналіст Глеб Лабадзенка прапанаваў усім ахвотным паўдзельнічаць у стварэнні дошкі і ахвяраваць грошы. Як бачым, паспяхова.

Апошнія навіны