BE RU EN

Енс Столтэнберг застанецца генсекам NATO да 2020 года

  • 12.12.2017, 16:44

Гэту пастанову краіны NATO прынялі аднагалосна.

Енс Столтэнберг застанецца на пасадзе генеральнага сакратара NATO да 2020 года. Такая пастанова была аднагалосна прынятая на пасяджэнні Паўночнаатлантычнай рады ў аўторак, 12 снежня. Тэрмін паўнамоцтваў Столтэнберга павінен быў скончыцца 30 верасня 2018 года, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Хаўруснікі віншуюць генеральнага сакратара і цалкам упэўненыя ў ягонай здольнасці прадаўжаць сваю добрасумленную працу, накіраваную на павышэнне гатоўнасці NATO да выклікаў бяспецы XXI стагоддзя», - паведамілі ў Паўночнаатлантычнай радзе.

Столтэнберг быў абраны генсекам NATO ў 2014 годзе, змяніўшы на гэтай пасадзе Андэрса Фога Расмусэна. 58-гадовы дыпламаваны эканаміст узначальваў урад Нарвегіі ў 2000-2001 і 2005-2013 гадах. У сваёй палітычнай кар'еры ён, акрамя іншага, таксама займаў пасаду міністра фінансаў і міністра гандлю і прамысловасці.

Апошнія навіны