BE RU EN

Ва Украіне стварылі ўнікальную сігналізацыю для аўтамабіляў «на ўсе выпадкі жыцця»

  • 12.12.2017, 16:11

Заглушыць яе немагчыма.

Два ўкраінцы стварылі ўнікальную сігналізацыю, якая паведамляе аўтаўладальніку, калі ў аўтамабілі разбілі вокны, ударылі на паркоўцы або грузяць на эвакуатар. Заглушыць яе немагчыма, запэўніваюць вынаходнікі, піша autonews.ua.

Ідэя стварыць новую сістэму сігналізацыі паўстала ў аднаго з вынаходнікаў - Вадзіма Качавых - пасля таго, як некалькі ягоных сяброў пацярпелі ад аўтамабільных злодзеяў. Тыя за хвіліну адключылі сігналізацыю, пасля чаго забралі з аўтамабіля ўсе каштоўныя рэчы.

Праз інтэрнэт-дадатак вынаходніцтва ўкраінцаў злучае аўто з мабільным тэлефонам уладальніка. Як толькі дзверы аўтамабіля адчыняе злодзей, уладальнік аўто адразу ж атрымлівае пра гэта паведамленне праз тэлефон. Калі ў машыне разбілі шыбу, ударылі на паркоўцы або грузяць на эвакуатар - сістэма пра гэта паведаміць цягам трох хвілін. Праз спецыяльнае мабільнае дастасаванне за вашым аўто могуць таксама сачыць вашы родныя і сябры. Гэтую опцыю прадумалі ў выпадку, калі ўладальнік аўтамабіля едзе падарожнічаць, а аўтамабіль пакідае.

Дастасаванне таксама дазваляе ўбачыць бягучы зарад акумулятара, месцазнаходжанне аўто на мапе. Такую сігналізацыю кіроўца можа ўсталяваць самастойна ў кожным аўто.

Вынаходнікі запэўніваюць: нават калі зламыснікі здолеюць заглушыць сігнал, праграма ўсё адно паведаміць уладальніку аб злодзеях.

Апошнія навіны