BE RU EN

Мацярэвіч заявіў аб наяўнасці довадаў выбухаў на борце ТУ-154М

  • 12.12.2017, 16:02

Знойдзеныя довады, якія паказваюць, што самалёт прэзідэнта Польшчы быў узарваны пад Смаленскам.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што падчас працы прызначанай ім камісіі для расследавання Смаленскай катастрофы былі знойдзеныя довады, якія паказваюць на два выбухі на борце прэзідэнцкага самалёта ТУ-154М, які разбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам.

Антоні Мацярэвіч падкрэсліў, што камісія Ежы Мілера, якая займалася расследаваннем Смаленскай катастрофы пры папярэднім урадзе, фальсіфікавала звесткі атрыманых экспэртыз, спрабуючы не дапусціць распаўсюджвання версіі аб выбуху:

«Мы валодаем матэрыяламі экспэртызы, яна захавалася ў матэрыялах камісіі Мілера. І мы можам пацвердзіць, што відавочным чынам былі ідэнтыфікаваныя два выбухі. Яны дакладна апісана: іх дыяметр і месца ўзнікнення», - сказаў палітык у эфіры «Польскага радыё».

Апошнія навіны