BE RU EN

Расейскія СМІ будуць паказваць зімовую Алімпіяду «выбарачна»

  • 12.12.2017, 15:16

Транслявацца будуць толькі спаборніцтвы з удзелам спартоўцаў з РФ.

У Расеі тэлевізія пакажа зімовую Алімпіяду ў Пхёнчхане. Аднак транслявацца будуць толькі спаборніцтвы з удзелам спартоўцаў з РФ, паведамляе DW.

Расейскі «Першы канал» тэлевізіі будзе паказваць зімовыя Алімпійскія гульні, якія пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Пры гэтым тэлеканал пакажа толькі тыя спаборніцтвы, у якіх будуць удзельнічаць расейскія спартоўцы, заявілі ў аўторак, 12 снежня, прадстаўнікі канала «Інтэрфаксу».

Раней у аўторак Алімпійскія сход РФ падтрымаў удзел расейскіх спартоўцаў, якія возьмуць удзел у Гульнях 2018 пад нейтральным сцягам.

5 снежня МАК адхіліў нацыянальную каманду Расеі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Пхёнчхане і дазволіў расейскім спартоўцам выступаць толькі пад нейтральным сцягам. МАК таксама дыскваліфікаваў ДКР і выключыў са свайго складу яго кіраўніка Аляксандра Жукава, а экс-міністр спорту і цяперашні віцэ-прэм'ер РФ Віталь Мутко пажыццёва адхілены ад выканання ўсякіх функцый у алімпійскім руху.

Апошнія навіны