BE RU EN

На «Мове нанова» ў Менску распавядалі пра Францішка Cкарыну

  • 12.12.2017, 15:22

Спецыяльным госцем папулярных курсаў беларускай мовы быў пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Падыходзяць да фіналу ўрачыстасці, прымеркаваныя да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, паведамляе «Радыё Рацыя».

На апошніх сталічных курсах «Мова нанова» пра беларускага першадрукара Францішка Скарыну распавядаў спецыяльна запрошаны госць курсаў - вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў.

- На лёсе Скарыны адбілася ўся тая ўзнёслая і авантурная эпоха - эпоха Рэнесансу. У Скарыны былі і ўзлёты, і няшчасці, ён бачыў акно ў турэмныя краты. І з турмы яго вызваліў сам наш манарх, вялікі князь і кароль Жыгімонт Стары, які даў Скарыну вечную ахоўную грамату, - распавёў Арлоў.

Штотыднёвыя курсы «Мова нанова» праходзяць па панядзелках у менскім клубе «Грай». Таксама яны адбываюцца і ў іншых буйных гарадах Беларусі.

Апошнія навіны