BE RU EN

ДАІ ўзмацніла кантроль за праходжаннем тэхагляду

  • 12.12.2017, 12:25

З 10 снежня і да канца месяца дзяржаўныя аўтаінспектары будуць правяраць наяўнасць адзнакі аб праходжанні тэхагляду.

Асобны акцэнт будзе зроблены на кантролі аўтамабіляў, занятых у пасажырскіх і грузавых перавозках. У іх правераць наяўнасць адзнакі аб праходжанні тэхагляду і тэхнічны стан транспартных сродкаў перад выездам на лінію, паведамляе ДАІ Берасцейскай вобласці, піша intex-press.by.

Цягам трох тыдняў аўтаінспекцыя ўзмоцніць нагляд за выкананнем кіроўцамі ПДР, перавозкі пасажыраў, а таксама фізічным станам кіроўцаў.

У ДАІ адзначылі, што да парушальнікаў будуць выкарыстоўваць самыя строгія меры.

Нагадаем, згодна з новымі правіламі з 1 студзеня 2018 года больш не трэба зноўку праходзіць тэхагляд пры змене ўладальніка аўто.

Апошнія навіны