BE RU EN

Відэафакт: Ліса ў заапарку навучылася круціць спінер

  • 12.12.2017, 10:45

Ролік хутка набірае папулярнасць у сацсетках.

Супрацоўнікі чалябінскага заапарка (Расея) знялі відэа, як лісіца Мая навучылася круціць спінер.

Гісторыя такога незвычайнага хобі з'явілася на старонцы заапарка «Вконтакте».

На роліку бачна, як жанчына падыходзіць да вальера, трымаючы ў руках спінер, і працягвае цацку да агароджы. У сваю чаргу, жывёла пачынае спрытна раскручваць спінер лапай.

Апошнія навіны