BE RU EN

Беларускі трэнер возьме ўдзел у Матчы Зорак КХЛ 2018

  • 11.12.2017, 20:10

Матч Зорак КХЛ адбудзецца ў Астане.

Сталі вядомыя галоўныя трэнеры нацыянальных каманд чатырох дывізіёнаў, якія 13 і 14 студзеня 2018 года возьмуць удзел у Майстар-шоў і Матчы Зорак КХЛ 2018 у Астане, піша belarushockey.com.

Галоўным трэнерам дывізіёна Баброва стаў Алег Знарок (СКА), дывізіёна Тарасава - Ігар Нікіцін (ЦСКА), дывізіёна Харламава - Зінэтула Білялетдзінаў («Ак Барс»), дывізіёна Чарнышова - беларус Андрэй Скабелка («Авангард»).

Другія трэнеры каманд будуць неўзабаве названыя, паведамляе афіцыйны сайт КХЛ.

Апошнія навіны