BE RU EN

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі пікет «Правы не даюць, правы бяруць!»

  • 11.12.2017, 15:40

Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў нагадалі менчукам пра іх правы.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў правялі пікет з нагоды Сусветнага дня правоў чалавека:

«Правы не даюць, правы бяруць!» Пікет з нагоды Сусветнага дня правоў чалавека (адзначаецца 10 снежня - у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека) прайшоў каля Свята-Петрапаўлаўскага сабора на вуліцы Няміга ў Менску. Некалькі сотняў асобнікаў газеты «Народная воля» са спецвыпускам «За нашы і вашы правы» былі бясплатна раздадзеныя жыхарам сталіцы.

Спецвыпуск быў прысвечаны найбольш актуальным пытанням, якія хвалююць грамадзян Беларусі сёлета: праблемы беспрацоўя і сацыяльнай неабароненасці, прымусовай працы, дэкрэта аб «дармаедах», тэмы палітычных зняволеных», - паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Апошнія навіны