BE RU EN

Прыхільнікі Саакашвілі разбілі вітрыну крамы Roshen у Кіеве

  • 10.12.2017, 19:11

Марш «За імпічмент!» скончыўся хуліганствам.

У Кіеве прыхільнікі лідара партыі «Рух новых сілаў», экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі разбілі вітрыну фірмовай крамы Roshen недалёка ад ізалятара часовага ўтрымання Службы бяспекі Украіны, дзе знаходзіцца палітык. Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна».

Удзельнікі акцыі скандавалі «Парашэнку на нары» і кідалі снежкі ў краму, ачэпленую супрацоўнікамі паліцыі.

У паліцыі ацанілі колькасць удзельнікаў акцыі на 2,5 тыс. чалавек, а арганізатары – на 50 тыс.

Апошнія навіны