BE RU EN

Леанід Судаленка: Беларускім змагарам за правы чалавека ёсць чым ганарыцца

  • 10.12.2017, 11:08

Нашы ўпартасць і салідарнасць не раз прымусілі ўладу адступіць.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў юрыст незалежнага прафзвязу РЭП Леанід Судаленка:

«Разам з праваабаронцамі са 110 краін свету віншую з Днём Правоў Чалавека!

Нагадаю, 19 гадоў таму, у гэты дзень была абвешчаная Дэкларацыя арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб праваабаронцах.

Дазволю сабе працытаваць артыкул 1 Дэкларацыі ААН: «Кожны чалавек мае права, індывідуальна і супольна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях».

Беларускім абаронцам правоў чалавека ёсць чым ганарыцца ў адыходзячым годзе - разам з грамадзянскай супольнасцю мы дамагліся прызнання сумнавядомага прэзідэнцкага дэкрэта аб дармаедах нікчэмным, які груба парушае права кожнага на працу!

У выніку, блізу паўмільёна беларусаў больш ніколі не будуць атрымліваць ганебных, так званых лістоў шчасця ад падаткавікоў...

Сваёй штодзённай працай у абароне правоў людзей кожны з нас і ўсе мы разам робім наш свет крыху лепшым і дабрэйшым.

Давайце памятаць і паважаць тых, хто прысвяціў сваё жыццё абароне правоў чалавека!

Са святам, сябры праваабаронцы!»

Апошнія навіны