BE RU EN

«Юнацтва» выйшла на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі ў хакеі

  • 10.12.2017, 10:23

Пасля паразы ад «Гомеля» салігорскі «Шахцёр» страціў лідарства ў экстралізе.

Салігорскі «Шахцёр» 9 снежня пацярпеў хатнюю паразу ад «Гомеля» - 0:1 і страціў лідарства ў турнірнай табліцы экстралігі чэмпіянату Беларусі ў хакеі, паведамляе tut.by.

Адзіная шайба ў гэтым матчы была закінутая на 4-й хвіліне, яе аўтарам стаў латвійскі легіянер гамяльчук Эдый Брахманіс.

Вынікі іншых матчаў тура, якія прайшлі 8-9 снежня:

Беларусь-U20 - «Брэст» - 4:1.

«Юнацтва-Мінск» - «Металург-Жлобін» - 4:0.

«Нёман» (Горадня) - «Дынама-Маладзечна» - 3:2.

«Віцебск» - «Ліда» - 0:2.

Апошнія навіны