BE RU EN

Twitter павялічыў колькасць знакаў у паведамленнях

  • 8.11.2017, 10:32

Павелічэнне колькасці знакаў не закранула японскую, карэйскую і кітайскую мовы.

Сэрвіс мікраблогаў Twitter павялічыў удвая - да 280 - дапушчальную колькасць знакаў у паведамленнях. Генеральны дырэктар кампаніі Джэк Дорсі напісаў на сваёй старонцы: "140 + 140!", піша korrespondent.net.

Раней паведамленні ў Twitter былі абмежаваныя 140 сімваламі. У верасні сацсетка пачала тэставаць павелічэнне колькасці сімвалаў да 280, але гэтае новаўвядзенне было даступнае для невялікай групы карыстальнікаў.

Павелічэнне колькасці знакаў не закранула японскую, карэйскую і кітайскую мовы, гаворыцца ў афіцыйным блогу кампаніі. Гэтыя мовы, з меркавання спецыялістаў Twitter, дазваляюць выказаць думку меншай колькасцю знакаў.

Апошнія навіны