BE RU EN

Фотакамеру iPhone X прызналі найлепшай у свеце

  • 7.11.2017, 11:53

Фотарэжым новага смартфона спецыялісты ацанілі на 101 бал.

Аўтарытэтны сэрвіс ацэнкі і параўнання камер у смартфонах DxOmark назваў iPhone X адным з найлепшых камерафонаў у свеце.

Фотарэжым iPhone X спецыялісты сэрвісу ацанілі на 101 бал. Гэта - самы высокі паказчык за ўвесь час правядзення тэстаў. Для параўнання: флагманы Samsung Galaxy Note 8 і Huawei Mate 10 Pro у частцы зняцця фота набралі па 100 балаў, Google Pixel 2 - 99 балаў.

Паводле слоў аглядальніка DxOmark, у параўнанні з iPhone 8 Plus «дзясятка» найлепш здымае ў zoom-рэжыме, а таксама перамагае ў экспазіцыі, колераперадачы і «шумнасці» фатаграфій. Да плюсаў таксама аднеслі HDR-здымкі, добрую дэталізацыю і натуральны эфект размыцця задняга фону (боке) у партрэтным рэжыме.

У відэарэжымах новы смартфон Apple набраў 89 балаў, што не дазволіла яму ўзначаліць рэйтынг. Агульная адзнака iPhone X у фота- і відэарэжымамі - 97 балаў. Такі ж вынік у Huawei Mate 10 Pro. Вышэй толькі Google Pixel 2 з агульнай ацэнкай 98 балаў.

Апошнія навіны