BE RU EN

Беларускі ПЭН-цэнтр узначаліла Таццяна Нядбай

  • 5.11.2017, 20:40

Нядбай змяніла на пасадзе старшыні паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Беларускі ПЭН-цэнтр узначаліла паэтка Таццяна Нядбай. Яе абралі на пасаду старшыні падчас Агульнага сходу гэтай арганізацыі, які адбыўся ў Менску 5 лістапада. Нядбай змяніла на пасадзе старшыні паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, паведамляе euroradio.fm.

Першым намеснікам кіраўніка арганізацыі застаўся пісьменнік Павел Анціпаў. Другім і трэцім намеснікамі старшыні абраныя паэт і спявак Улад Лянкевіч і пісьменніца і перакладчыца Алена Казлова.

ПЭН-цэнтр аб'ядноўвае блізу 100 аўтараў. Ён уваходзіць у сусветную сетку «Міжнародны ПЭН-клуб». Сярод іншага, нацыянальныя ПЭН-цэнтры маюць права вылучаць кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію.

Апошнія навіны