BE RU EN

NaviBand выступілі ў Варшаве з сольным канцэртам

  • 5.11.2017, 18:40

Фіналісты «Еўравізіі-2017» далі вялікі сольны канцэрт у сталіцы Польшчы.

Фантастычна пазітыўны музычны калектыў, які прадстаўляў Беларусь у фінале «Еўравізіі-2017», выступіў з адзіным сольным канцэртам у гэтым годзе ў Варшаве.

NaviBand - гэта вядомы ў Беларусі калектыў, які быў створаны музыкамі Арцёмам Лук'яненкам і Ксеніяй Жук. Яны ствараюць музыку ў стылі інды-поп, і фолк-рок.

Сайт Charter97.org публікуе фотарэпартаж з канцэрту.

За чатыры з паловай гады існавання NaviBand выпусцілі 3 альбомы і неаднаразова выступалі на міжнародных фестывалях і конкурсах.

Апошнія навіны