BE RU EN

Замежная дзяржаўная пазыка з пачатку года вырасла на $2,9 мільярда

  • 30.11.2017, 17:07

Для аплаты запазычанасці Беларусі спатрэбяцца новыя крэдыты.

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 лістапада 2017 года склала 41,9 млрд рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2017 года на 4,9 млрд рублёў, або на 13,3%, паведамляе Міністэрства фінансаў, піша tut.by.

Замежная дзяржаўная пазыка на 1 лістапада 2017 года склала 16,6 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 2,9 млрд даляраў ЗША з улікам курсавых розніц, або на 21,4%.

У студзені-кастрычніку 2017 года прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму 3,7031 млрд даляраў ЗША. Асноўны аб'ём, 1,4 млрд даляраў, - гэта сродкі ад размяшчэння еўрааблігацый. Буйнымі крэдыторамі выступілі таксама Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (800 млн даляраў), урад і банкі Расеі (1,151 млрд даляраў), банкі Кітая (214,6 млн даляраў), Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (132,5 млн даляраў), ЕБРР і СІБ (4,8 млн даляраў).

На выплату вонкавай дзяржаўнай пазыкі Беларусь за дзевяць месяцаў накіравала 849,5 млн даляраў (ураду РФ - 301,8 млн даляраў, банкам Кітая - 221,3 млн, ЕФСР - 264,8 млн даляраў, МБРР - 60,4 млн, ЗША - 0,7 млн, ЕБРР - за 0,5 млн).

Унутраная дзяржаўная запазычанасць на 1 лістапада 2017 года склала 9,2 млрд рублёў, зменшыўшыся з пачатку года на 1,0 млрд рублёў з улікам курсавых розніц, або на 10,1%.

За студзень-кастрычнік 2017 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 418,1 млн даляраў ЗША. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 1,0948 млрд даляраў ЗША і 186,3 млн руб.

Ужо вядома, што і налета для разлікаў за замежную запазычанасць Беларусі спатрэбяцца новыя пазыкі. Замежныя абавязацельствы, намінаваныя ў валюце, у 2018 годзе складуць 2,5 млрд даляраў, блізу 1,7 млрд даляраў плануецца рэфінансаваць за кошт новых пазык. Напрыклад, гаворка ідзе пра новае размяшчэнні еўрабондаў.

Апошнія навіны