BE RU EN

«Справу патрыётаў» закрылі

  • 30.11.2017, 11:16

Улады далі задні ход сфабрыкаванай справе.

27 лістапада спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў «справы патрыётаў». Матэрыялы справы перададзеныя ў пракуратуру. Пра гэта заявіў 30 лістапада кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч на прэс-канферэнцыі ў Магілёве, піша tut.by.

«Справа патрыётаў» пачалася ў сакавіку напярэдадні Дня Волі.

21 сакавіка Лукашэнка заявіў, што затрымана «некалькі дзясяткаў баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй» у Беларусі і за мяжой, а таксама рыхтавалі правакацыі. Пачаліся затрыманні.

У выніку былі паводле «справы патрыётаў» праходзіла 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і паводле артыкула аб "незаконным узброеным фармаванні».

Сярод затрыманых апынуліся дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў. У мінулым некаторыя з іх - актывісты незарэгістраванага спартыўна-патрыятычнага клуба «Белы легіён» (спыніў дзейнасць 15 гадоў таму) і афіцыйнага клуба «Патрыёт» для падлеткаў у Бабруйску. Яшчэ некалькі чалавек - актывісты «Маладога фронту» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі кадры ператрусаў і як «адбіралася зброя».

Удакладнялася, што справа пачалася з ліста нейкай «фраў А.» на імя Лукашэнкі: грамадзянка Нямеччыны з беларускімі каранямі паведаміла аб рыхтаваных «правакацыях» на 25 сакавіка ў Менску.

У прапагандысцкіх фільмах і сюжэтах на БТ «галоўнымі арганізатарамі» называліся лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч, лідары грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка, і галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна.

Нягледзячы на тое, што справа атрымала рэзананс, афіцыйна яе каментавалі рэдка.

У чэрвені патрыётаў паступова выпусцілі са следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні. З некаторых і зусім знялі абвінавачванні. Але расследаванне прадоўжылася.

Апошнія навіны