BE RU EN

«СтопХам» у Менску: Мужчына стаў на шляху кіроўцы BMW, які ехаў па ходніках

  • 3.11.2017, 14:42

Прынцыповы мянчук паказаў кіроўцу, дзе ягонае месца.

Некаторыя кіроўцы дазваляюць сабе парушаць ПДР, да прыкладу, ехаць па ходніках. Некаторых грамадзян гэта катэгарычна не задавальняе. І яны гатовыя актыўна бараніць сваю пазіцыю. Метад актывістаў расейскага праекта «СтопХам» выкарыстаў пешаход на вуліцы Чарнышэўскага ў Менску, каб паказаць кіроўцу BMW, дзе ягонае месца.

Арыгінал відэа даслаў у рэдакцыю оnliner.by чытач. Ён распавёў, што 2 кастрычніка блізу 17:20 трапіў у невялікі затор на вуліцы Чарнышэўскага побач з пасольствам Румыніі.

- Адзін занадта паспешлівы кіроўца наважыў зрэзаць шлях праз ходнікі. І быў блізкі да сваёй мэты, але сустрэў на шляху прынцыповага грамадзяніна, - распавёў аўтар відэа.

= Маладзён, мяркуючы з відэа, не паводзіў сябе абуральна, а проста стаяў на тратуары, перашкаджаючы тым самым праезду аўтамабіля BMW. Пазней падышла жанчына, аднак дакладна не вядома, на чыім баку яна выступала.

- На відэа, дарэчы, ёсць яшчэ адзін кіроўца, які наважыў зэканоміць час. А ўсе іншыя былі даволі ветлівыя: хтосьці прапусціў аўтамабіль перада мной, іншы кіроўца пусціў у чаргу і мяне. Праезд адрэзка вуліцы Чарнышэўскага ад месца, дзе было знятае відэа, да вуліцы К. Чорнага ў мяне заняў 2-3 хвіліны, так што сэнсу ездзіць па ходніках не было, - дадаў чытач.

Гэта, дарэчы, далёка не першы прыклад актыўных паводзінаў менчукоў у дачыненні да тых кіроўцам, якія займаюць сваімі аўтамабілямі пешаходныя зоны. Улетку сайт Charter97.org пісаў пра раварыста, які ў адзіночку здолеў абараніць ходнікі на праспекце Любімава.

Апошнія навіны