BE RU EN

Тука распавёў пра агентаў Крамля ва Украіне

  • 28.11.2017, 9:03

Канцэнтрацыя агентаў РФ у Данецкай і Луганскай абласцях не большая, чым у іншых сферах жыцця.

Агенты Расеі прысутнічаюць не толькі на Данбасе, але і на ўсёй тэрыторыі Украіны. Пра гэта заявіў у эфіры праграмы "Свабода слова" на ICTV намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука.

"Гэтыя людзі - хочаце, называйце іх агентамі ўплыву, хочаце, называйце іх шпіёнамі, выведнікамі, "пятай калонай", як хочаце. Гэтыя агенты варожай дзяржавы прысутнічаюць на ўсёй тэрыторыі нашай дзяржавы", - сказаў ён.

Са слоў Тукі, ён не стаў бы казаць, што канцэнтрацыя такіх людзей у Данецкай і Луганскай абласцях большая, чым у Вярхоўнай Радзе або ў Закарпацці.

"Яны ёсць усюды, яны ёсць у СМІ, яны ёсць ва ўладных структурах, у праваахоўных органах, сярод людзей, якія пазіцыянуюць сябе як грамадскія дзеячы, у няўрадавых грамадскіх арганізацыях", - падкрэсліў намеснік міністра.

24 жніўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ўкраінцам выстарчыць розуму і сіл, "каб “пятая калона" і не думала падняць галаву".

Апошнія навіны