BE RU EN

Каталікі просяць абвясціць ў Беларусі 1 лістапада непрацоўным днём

  • 27.11.2017, 19:06

У гэты дзень каталікі ва ўсім свеце адзначаюць свята Усіх Святых.

Біскупы Беларусі падтрымалі ініцыятыву вернікаў і накіравалі Аляксандру Лукашэнку ліст з просьбай абвясціць 1 лістапада непрацоўным днём, паведамляе catholic.by.

Адзначаецца, што ў гэты дзень каталікі ва ўсім свеце адзначаюць свята Усіх Святых і наведваюць могілкі. Такі захад прывядзе да балансу з праваслаўнымі вернікамі, у якіх ёсць выходны дзень на Радаўніцу, мяркуюць у касцёле.

Петыцыя з аналагічным патрабаваннем (абвясціць 1 або 2 лістапада (на «Дзяды») непрацоўным днём) размешчаная на сайце zvarot.by. Пад ёй падпісаліся больш за 1 700 чалавек.

Апошнія навіны