BE RU EN

Сёння беларусы святкуюць Дзень Герояў

  • 27.11.2017, 13:33

Свята прымеркаванае да дня пачатку Слуцкага збройнага чыну.

27 лістапада ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца Дзень герояў. Гэта свята ў гонар Слуцкага збройнага чыну.

У лістападзе 1920 года ў Слуцкім раёне ўзброеныя аддзелы, сфармаваныя пераважна з сялян, выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. Зброю ў рукі ўзялі ад 5 да 10 тысяч чалавек, піша «Еўрарадыё».

27 лістапада пачаліся баі паўстанцаў з бальшавікамі, якія па сваіх сілах істотна перасягалі случчакоў.

Случчакі ваявалі да канца снежня 1920-га, пасля чаго адступілі на тэрыторыю, кантраляваную польскімі войскамі. Частка паўстанцаў яшчэ некалькі гадоў у партызаніла ў родных мясцінах і вяла барацьбу з савецкімі ўладамі.

Апошнія навіны