BE RU EN

Тадэвуш Кандрусевіч прэзентаваў «Новы Запавет» на беларускай мове

  • 25.11.2017, 20:55

Падчас прэзентацыі Мітрапаліт заплакаў.

Прэзентацыя першага поўнага рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» на беларускай мове адбылася 25 лістапада ў рамках біблейскага сімпозіума «Слова Божае 1517-2017» у Менску, паведамляе catholic.by.

«Сённяшняя падзея заклікае адказаць на пытанне: якое месца ў нашым жыцці займае слова Божае?» - адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў біблейскага сімпозіума. Герарх узгадаў часы пераследу, калі было складана знайсці Біблію, і падкрэсліў, што сёння мы маем шмат магчымасцяў для яе вывучэння.

ФОТА: CATHOLIC.BY

Падчас прэзентацыі ў герарха паказаліся слёзы.

ФОТА: CATHOLIC.BY

15 лістапада «Новы Запавет» на беларускай мове прэзентавала Беларускaя праваслаўная царква.

ФОТА: CATHOLIC.BY

Апошнія навіны