BE RU EN

Арсен Венгер: У матчы з БАТЭ мы хочам перамагчы

  • 24.11.2017, 18:14

Галоўны трэнер лонданскага «Арсенала» заявіў, што матч з барысаўчанамі не будзе прахадным.

Галоўны трэнер лонданскага «Арсенала» Арсен Венгер распавёў, што яго каманда нічым не рызыкуе ў заключным матчы групавога раўнда Лігі Еўропы з БАТЭ. Паядынак пройдзе ў сталіцы Вялікабрытаніі 7 снежня, піша «Прессбол».

«Мы ўжо выканалі задачу - фінішавалі на першым месцы ў групе. Цяпер нам трэба будзе хатняя гульня з БАТЭ, і ў гэтым матчы мы нічым не рызыкуем. Проста хочам перамагчы. Гэта менавіта тое, чаго мы хацелі», - цытуе Венгера BBC.

Апошнія навіны