Беларусам на вока: З 2018 года польскія крамы змяняюць графік працы
- 24.11.2017, 17:17
З новага года польскія крамы не будуць працаваць дзве нядзелі на месяц.
Польскі сейм, або ніжняя палата парламента краіны, прагаласаваў за паступовую адмову ад гандлю ў нядзелю. За яго прагаласавалі 254 парламентарыі, супраць былі 156. З 1 сакавіка наступнага года абмежаванні закрануць толькі кожную другую нядзелю месяца.
Далей сітуацыя будзе развівацца так: у 2019 годзе польскія крамы будуць працаваць толькі адну нядзелю на месяц. А з 2020-га забарона ўвойдзе ў дзеянне цалкам і рабіць набыткі ў нядзелю будзе нельга, паведамляе БелТА.
Як падлічылі аналітыкі, забарона гандлю ў нядзелю негатыўна адаб'ецца на раздробным гандлі, аб'ёмы якога могуць абрынуцца на 10 млрд злотых ($2,8 млрд) за год, а таксама паўплывае на працаўладкаванне блізу 36 тысяч чалавек.