BE RU EN

У Печах правядуць пераатэстацыю афіцэрскага складу

  • 24.11.2017, 17:05

Пацверджанне сваёй кваліфікацыі ўжо прайшлі сяржанты.

Цяпер чарга за прапаршчыкамі і малодшымі спецыялістамі, паведамляе БелТА.

Тых, хто не змог прайсці пераатэстацыю, адправілі ў іншыя вайсковыя часці, а на іх месца ўжо падабраныя вайскоўцы. Цяпер з імі праводзяць заняткі, каб потым прызначыць іх на пасады сяржантаў. Пра гэта 24 лістапада распавёў палкоўнік Уладзіслаў Будзік, начальнік 72-га АНЦ.

Да канца лістапада ў Печы прыедуць блізу 2500 навабранцаў. Пасля курсу маладога байца 16 снежня, яны будуць прыведзеныя да прысягі.

Апошнія навіны