BE RU EN

У Егіпце адбыўся маштабны тэракт

  • 24.11.2017, 16:44

У егіпецкім горадзе Бір-эль-Абэд у выніку выбуху ў мячэці загінулі больш за 100 чалавек і яшчэ 80 былі параненыя.

Паводле апошніх звестак егіпецкага агенцтва Mena, ахвярамі тэракту сталі 115 чалавек.

Адзначаецца, што выбух адбыўся падчас дзённай малітвы. Са слоў сведак, бомбу ўзарвалі баевікі ў камуфляжнай форме, якія прыехалі на двух пазадарожніках, паведамляе тэлеканал Al Arabiya.

Як заяўляюць у міністэрстве аховы здароўя, баевікі таксама адкрылі агонь па аўтамабілях «хуткай дапамогі», якія везлі параненых.

На гэты момант да месца выбуху прыбылі вайскоўцы, а ў Каіры абвешчанае надзвычайнае становішча.

Прэзідэнт Егіпта Абдэль ас-Сісі даручыў вайскоўцам і паліцыянтам ахоўваць рэлігійныя месцы на Сінайскай паўвыспе.

Таксама Егіпет закрывае памежны калідор Рафах з Сектарам Газы, які быў нядаўна адкрыты.

Апошнія навіны