BE RU EN

Apple запатэнтавала гнуткі экран

  • 24.11.2017, 9:53

Прыладу можна будзе складаць, нібы кнігу.

Сёння патэнтны орган ЗША апублікаваў апісанне заяўкі ад Apple, згодна з якой кампанія зарэгістравала патэнт на гнуткі дысплэй.

Раней паведамлялася, што куперцінцы працуюць з LG над смартфонам, які можна будзе складаць - такім чынам, чуткі пацвярджаюцца.

У апісанні гаворыцца пра прыладу, якую можна складаць, нібы кнігу, а на дысплэі можа быць лінія, якая дазваляе матрыцы згінацца ў месцы шарніраў. Згодна з чуткамі, Apple укладзе інвестыцыі ў будаўніцтва завода LG для вытворчасці гнуткіх экранаў.

Таксама ёсць звесткі аб распрацоўцы Apple экранаў з тэхналогіяй microLED, якая ад традыцыйнага OLED адрозніваецца палепшанай яркасцю, насычанасцю колераў і энэргаэфектыўнасцю. Свае распрацоўкі ў галіне гнуткіх экранаў вядуць і іншыя кампаніі - напрыклад, Samsung.

Апошнія навіны