BE RU EN

«Справа Верамко»: Чыж пасварыўся з Румасам

  • 23.11.2017, 21:24

Слоўная сварка паміж Румасам і Чыжом адбылася пасля пасяджэння выканкама АБФФ.

Пасля пасяджэння выканкама АБФФ у «справе Верамко» адбылася слоўная сварка паміж старшынём федэрацыі Сяргеем Румасам і ўладальнікам менскага «Дынама» Юрыем Чыжом, паведамляе «Трибуна».

Пасяджэнне склікалася старшынём федэрацыі на патрабаванне сябраў выканкаму ў адпаведнасці з артыкулам 5.71 статута асацыяцыі. Галоўны пункт парадку: аб інфармаванні сябраў выканкама аб выніках разгляду дысцыплінарнымі органамі санкцый у дачыненні да футбольнага клуба БАТЭ. Дакладчыкам выступіў кіраўнік апеляцыйнага камітэта Аляксандр Назараў.

Нагадаем, раней апеляцыйны камітэт ануляваў вердыкт дысцыплінарнага камітэта АБФФ прысудзіць БАТЭ тэхнічную паразу ў матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі са «Слуцкам» (6:0) праз неправамерную заяўку галкіпера барысаўчан Сяргея Верамко і вярнуў чэмпіёнам тры балы.

Апошнія навіны