BE RU EN

У цэнтры Барысава футбольныя фанаты ўчынілі бойку

  • 23.11.2017, 19:32

Сёння БАТЭ згуляе з сербскай «Црвенай Звяздой» у матчы 5-га тура групавога раўнду Лігі Еўропы.

За бойку ў цэнтры Барысава 11 чалавек дастаўлены ў міліцыю, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Менаблвыканкама Яўген Сачак.

Сёння а 16.00 за парушэнне грамадскага парадку ля кавярні ў цэнтральнай частцы Барысава былі дастаўлены ў РАУС 11 чалавек.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта футбольныя заўзятары. Маладыя людзі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да іх праводзіцца разбор», - праінфармаваў Яўген Сачак.

Не выключана, што затрыманыя - заўзятары сербскага клуба «Црвена Звязда», які сёння ў матчы групавога раўнда Лігі Еўропы згуляе на «Барысаў-Арэне» з БАТЭ. Матч пачнецца а 21:00 па беларускім часе.

Апошнія навіны