BE RU EN

Беларускі McDonald's адмовіўся ад украінскіх булачак на карысць расейскіх

  • 23.11.2017, 18:43

Беларускі McDonald's прыпыніў закупкі булачак ва ўкраінскай пякарні «Іст Балт Украіна».

Міжнародная сетка рэстарацый хуткага харчавання McDonald's у Беларусі ў 2017 годзе спыніла закупкі булачак для бургераў ва ўкраінскай пякарні «Іст Балт Украіна», паведамляе delo.ua.

«Цяпер Беларусь купляе ў нас толькі прома-прадукцыю, а рэгулярныя булачкі, біг-макі яны купляюць у расейскай пякарні кампаніі «Іст Балт Рус». Гэта значыць, для глабальнай кампаніі East Balt Bakeries кліент застаўся, але сышоў з Украіны ў Расею», - паведаміла генеральная дырэктарка «Іст Балт Украіна» Ганна Яжова.

З ейных слоў, у 2016 годзе доля экспарту булачак для глабальнай сеткі McDonalds складала блізу 40%, а ў 2017 годзе гэты паказчык знізіўся да 30% з прычыны прыпынення паставак у Беларусь.

«McDonald's забірае блізу 80% аб'ёмаў усяе нашай вытворчасці, уключаючы Украіну і экспарт», - патлумачыла А. Яжова.

Пры гэтым яна дадала, што цяпер пякарня экспартуе булачкі для гамбургераў для рэстарацый McDonald's у Малдове, Азербайджане, Грузіі і нязначную частку - у Беларусь.

Паводле звестак вэб-сайта McDonald's, яго беларуская сетка ўключае 10 рэстарацый у Менску, адну ў Віцебску. У Малдове маецца чатыры рэстарацыі, у Азербайджане - 11, у Грузіі - 12.

Апошнія навіны