BE RU EN

У Брусэлі прайшлі акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 23.11.2017, 13:30

Беларусы Бельгіі правялі акцыі супраць дыктатара.

У Брусэлі прайшлі пратэсты супраць Лукашэнкі, нягледзячы на тое, што ён не паехаў на саміт «Усходняга партнёрства», паведамляе «Радыё Свабода».

24 лістапада ў Брусэлі пачынаецца саміт краін-удзельніц ініцыятывы Еўразвязу «Усходняе партнёрства».

Гэта - першы саміт «Усходняга партнёрства», на які быў афіцыйна запрошаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

ФОТА: VALERY KALINOVSKY/FACEBOOK
ФОТА: VALERY KALINOVSKY/FACEBOOK
ФОТА: VALERY KALINOVSKY/FACEBOOK
ФОТА: VALERY KALINOVSKY/FACEBOOK

Аднак 21 лістапада Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што Лукашэнка на саміт не паедзе, беларусую дэлегацыю ўзначаліць кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

Беларусы ў Бельгіі зладзілі пратэсты супраць дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

Апошнія навіны