BE RU EN

Дыялог кіроўцы і ДАІ: Дам дзве «соткі» і адпусціце калгасніка гэтага

  • 23.11.2017, 9:59

Апублікаванае відэа размовы пра хабар паміж жыхаром Гомельскага раёна і інспектарам ДАІ.

Затрыманы жыхар Гомельскага раёна, які спрабаваў даць хабар аўтаінспектару. Здарэнне адбылося ўвечары 19 лістапада на аўтадарозе «Гомель - Урыцкае».

Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы ДАІ спынілі аўтамабіль «Фольксваген» для праверкі дакументаў. У 47-гадовага кіроўцы не было дакумента, які б пацвярджаў праходжанне тэхагляду. Каб пазбегнуць вялікага штрафу (раней за аналагічнае парушэнне кіроўца ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці), мужчына прапанаваў афіцэру грошы.

Як інфармуе прэс-служба МУС, аўтаінспектар хабар не ўзяў. Але мужчына паклаў некалькі купюр паміж сядзеннямі, што зафіксаваў відэарэгістратар. На месца прыязджала следча-аператыўная група, якая зафіксавала спробу дачы хабару. Кіроўца знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа. Парушальніку пагражае да 5 гадоў зняволення.

Апошнія навіны