BE RU EN

Беларускіх біятланістаў адзелі ў васільковую форму

  • 22.11.2017, 20:36

Адбылася прэзентацыя новай формы беларускіх біятланістаў.

Адбылася прэзентацыя новай формы нацыянальнай каманды Беларусі ў біятлоне. Аўтарам дызайну, выкананага ў нацыянальным стылі, стаў Віталь Арцюх, інфармуе сайт biathlon.by.

Ён прызнаецца, што яго натхнілі слуцкія паясы. Артюх выкарыстаў іх асіметрычнасць - самыя каштоўныя паясы складаліся з чатырох частак. На гэтым прынцыпе пабудаваны дызайн курткі. Асноўны колер формы - васільковы.

Апошнія навіны